-
Праваслаўныя валанцёры перадалі Барысаўскай раённай бальніцы канцэнтратар кіслароду
16 чэрвеня 2017Апарат будзе выкарыстоўвацца для аказання дапамогі пацыентам гастраэнтэралагічнага аддзялення і аддзялення рэанімацыі. Сінадальны аддзел БПЦ па дабрачыннасці і прыход храма іконы Божай Маці «Усецарыца» сардэчна дзякуюць усім, хто прымаў удзел у зборы сродкаў на набыццё канцэнтратараў кіслароду.
падрабязна » -
У Віцебскай епархіі прайшоў семінар па тэме арганізацыі летніх аздараўленчых праваслаўных лагераў
16 чэрвеня 2017Па благаславенню Патрыяршага Экзарха на базе праваслаўнага аздараўленчага лагера «Дружба» адбыўся рэспубліканскі семінар-практыкум «Нарматыўна-прававыя і арганізацыйна-метадычныя пытанні работы летняга аздараўленчага лагера на праваслаўных традыцыях» для прадстаўнікоў епархій Беларускага Экзархату.
падрабязна » -
Адбылася выстаўка-кірмаш, прысвечаная 700-годдзю Навагрудскай епархіі
14 чэрвеня 2017Завяршылася праца выстаўкі канцэртам «Дарога да святла» ў навагрудскім Цэнтры культуры і народнай творчасці. Падрыхтаваны ён быў клірыкамі, прыхаджанамі і моладдзю храма святых страстацерпцаў Барыса і Глеба. Апавяданне пра гісторыю епархіі чаргаваўся з вакальнымі і харэаграфічнымі нумарамі.
падрабязна » -
У Бабруйскай епархіі 25 чэрвеня адкрыецца летняя праваслаўная школа «Дружба»
14 чэрвеня 2017На працягу лета ў школе будуць навучацца і адпачываць больш за 170 выхаванцаў прыходскіх нядзельных школ Бабруйскай епархіі. У гэтым годзе з 6 па 12 жніўня ўпершыню плануецца правесці летнюю англійскую школу для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія жадаюць павысіць узровень валодання англійскай мовай.
падрабязна » -
Больш за 100 чалавек прынялі ўдзел у злёце моладзі Гомельскай епархіі
13 чэрвеня 2017Выхад за рамкі стэрэатыпаў і адкрыццё новых межаў — такімі сталі мэты традыцыйнага злёту моладзі Гомельскай епархіі, які прайшоў 11-12 чэрвеня ў вёсцы Цяруха па благаславенню епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана.
падрабязна » -
Адкрыты набор удзельнікаў VII семінара «Місія і міласэрнасць»
13 чэрвеня 2017Адкрыты набор удзельнікаў VII штогадовага навучальнага семінара «Місія і міласэрнасць», які будзе праходзіць з 3 па 9 ліпеня ў Жыровічах на базе Мінскай духоўнай семінарыі. Семінар «Місія і міласэрнасць» праходзіць з 2011 года і з'яўляецца унікальным з'явай для Беларускай Праваслаўнай Царквы: у яго атмасферы гарманічна сумяшчаюцца інтэнсіўнае навучанне, радасць зносін і дух місіянерскай творчасці.
падрабязна » -
12 чэрвеня 2017
9 чэрвеня адбылося пасяджэнне Савета сястрынстваў міласэрнасці Беларускай Праваслаўнай Царквы. Узначаліў мерапрыемства, якое прайшло ў Мінскім епархіяльным упраўленні, протаіерэй Кірыл Шолкаў, старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускага Экзархату.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх наведаў Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў
10 чэрвеня 201710 чэрвеня, у дзень аддання свята Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў дзяржаўную ўстанову «Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў».
падрабязна » -
У Навагрудку праходзіць праваслаўная выстаўка-кірмаш «Адраджэнне»
07 чэрвеня 2017З 7 па 11 чэрвеня па благаславенню архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя ў горадзе Навагрудку праходзіць праваслаўная выстава-кірмаш «Адраджэнне», прысвечаная 700-годдзю заснавання Навагрудскай епархіі.
падрабязна » -
У Полацкай епархіі адбудзецца фестываль нядзельных школ «Язненскі Дабравест»
06 чэрвеня 2017Па благаславенню архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія 31 кастрычніка ў аграгарадку Язна Міёрскага раёна адбудзецца фестываль нядзельных школ «Язненскі Дабравест». Дэвіз фестывалю ўзяты з паслання апостала Паўла да Рымлянаў: «Не будзь пераможаны злом, але перамагай зло дабром».
падрабязна » -
Выстава пскоўскага і наўгародскага іканапісу пройдзе ў аграгарадку Баравікі
06 чэрвеня 20179 чэрвеня ў памяшканні нядзельнай школы пры храме вялікамучаніцы Варвары аграгарадка Баравікі Светлагорскага раёна адбудуцца прэс-канферэнцыя і адкрыццё выставы пскоўскага і наўгародскага іканапісу. На прэс-канферэнцыю запрошаны рэктар і выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
падрабязна » -
У Пінску адбыўся «Траецкі баль» дзяцей і моладзі
06 чэрвеня 2017«Траецкі баль» прайшоў па благаславенню архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Сцяфана 4 чэрвеня і быў арганізаваны моладзевым аддзелам Пінскай епархіі і прыходам храма святых Пятра і Фяўронні Мурамскіх горада Пінска.
падрабязна » -
Дзень Святой Тройцы адзначылі ў Бараўлянах святам пад адкрытым небам
05 чэрвеня 2017Настаяцель Свята-Траецкага прыхода протаіерэй Андрэй Круцялёў і клірыкі паклапаціліся аб тым, каб радасць свята адчулі не толькі пастаянныя прыхаджане, але і ўсе жыхары Бараўлянаў. Спецыяльным госцем стаў клуб рэканструкцыі «Вытокі», паказальныя выступленні якога перанеслі гледачоў у гістарычную атмасферу.
падрабязна » -
Лекцыя для работнікаў свячной скрыні прайшла ў Лідзе
05 чэрвеня 2017Па благаславенню епіскапа Лідскага і Смаргонскага Парфірыя ў памяшканні нядзельнай школы Міхайлаўскага кафедральнага сабора адбылася лекцыя святароў для царкоўных работнікаў храмаў Лідскага благачыння. Мэтай сустрэчы стала павышэнне духоўна-культурнага ўзроўню царкоўных працаўнікоў.
падрабязна » -
У сталічным прыходзе свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі прайшоў інклюзіўны канцэрт
04 чэрвеня 2017На канцэрце выступіў дзіцячы інклюзіўны калектыў «Радасць душы» цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Кантакт» з удзелам выхаванцаў нядзельнай школы для дзяцей з парушэннямі зроку.
падрабязна »