-
Хрэсны водны сплаў «Па родных мясцінах з малітвай» праходзіць у Навагрудскай епархіі
22 чэрвеня 2017Больш за 30 удзельнікаў — парафіяне, моладзь, святары — праходзяць на байдарках па рацэ Нёман шлях працягласцю 70 км. Мэта сплаву — асвяціць малітвай Навагрудскі край, далучыць моладзь да духоўнага жыцця.
падрабязна » -
Епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан узнёс малітвы аб упакаенні воінаў-вызваліцеляў
22 чэрвеня 201722 чэрвеня, у 76-ю гадавіну пачатку Вялікай Айчыннай вайны, епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан здзейсніў Бажэственную літургію ў Петра-Паўлаўскім кафедральным саборы Гомеля. За Літургіяй архіерэй узнёс малітвы аб правадырах і ваярах, што жыццё сваё за веру і Бацькаўшчыну аддалі.
падрабязна » -
Сакратар Бабруйскага епархіяльнага ўпраўлення прыняў удзел у акцыі «Звон смутку»
22 чэрвеня 201722 чэрвеня, у дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, у Бабруйскай крэпасці прайшоў мітынг-рэквіем з ускладаннем кветак да мемарыяла ахвярам нацызму. Хвілінай маўчання бабруйчане ўшанавалі памяць нявінна забітых. Падчас акцыі быў спынены рух транспарту. Жалобным звонам гучалі званы храмаў Бабруйска.
падрабязна » -
«Свечку памяці» запалілі ў Гомельскай епархіі 22 чэрвеня ў 4:00
22 чэрвеня 2017Акцыю традыцыйна штогод праводзяць Кармянскі РК ГА «БРСМ» і настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў гарадскім пасёлку Карма свяшчэннік Віталь Ляхновіч. У гэтым годзе актыўны ўдзел у акцыі прынялі маладыя педагогі Кармянскай дзіцячай школы мастацтваў разам з дырэктарам Мікалаем Вышняковым.
падрабязна » -
22 чэрвеня 2017
Да пачатку хрэснага ходу з Жыровіцкага манастыра ў Ліду была прынесена копія цудатворнага Жыровіцкага абраза Божай Маці. Узначаліў хрэсны ход епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый. У шэсці прынялі ўдзел: духавенства Лідскай акругі, прадстаўнікі брацтваў і сястрынстваў, прыхаджане лідскіх храмаў.
падрабязна » -
21 чэрвеня 2017
21 чэрвеня ў гісторыка-культурным праваслаўным цэнтры «Адкрыццё» ў Маскве адбылося чарговае пасяджэнне камісіі Міжсаборнай прысутнасці па царкоўнай асвеце і дыяканіі.
падрабязна » -
Прайшоў 5-ы міжнародны праваслаўны лагер «Крынічка»
20 чэрвеня 2017Завяршыў сваю работу 5-ы міжнародны праваслаўны лагер сумеснага знаходжання дзяцей і бацькоў «Крынічка», праведзены па благаславенню Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі на тэрыторыі курортнай зоны святых Канстанціна і Алены ў Балгарыі. Арганізатарам лагера выступіў Увядзенскі прыход горада Мінска.
падрабязна » -
20 чэрвеня 2017
За два гады добраахвотнікам удалося дапамагчы 1289 людзям у дзевяці дзіцячых хоспісах, пяці дарослых хоспісах, дзвюх школах-інтэрнатах, дзвюх бальніцах і адным анкалагічным дыспансеры.
падрабязна » -
Мінскую духоўную семінарыю наведалі маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі з Пінска
20 чэрвеня 2017Мінскую духоўную семінарыю наведалі дзеці і маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі з Пінскай першаснай арганізацыі ГА «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам».
падрабязна » -
20 чэрвеня 2017
Мерапрыемства было арганізавана Віцебскім абласным грамадскім аб'яднаннем праваслаўных жанчын, медыцынскім епархіяльным брацтвам у гонар свяціцеля Лукі (Война-Ясянецкага) і сястрыцтва ў гонар святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі.
падрабязна » -
4-6 жніўня ў Жыровічах пройдзе 18-я сустрэча «Анастасіс»
19 чэрвеня 2017Тэма сустрэчы: «Давер». «Анастасіс» — гэта пляцоўка, на якой у жывой абстаноўцы сустракаюцца залежныя з вопытам выздараўлення па 12-крокавай праграме, тыя, хто толькі пачаў шукаць шляхі да вылячэння, сваякі гэтых асоб, святары, псіхолагі, урачы-нарколагі і псіхатэрапеўты.
падрабязна » -
19 чэрвеня 2017
Протаіерэй Уладзімір Увараў і протадыякан Віталь Дубяга па благаславенню Патрыяршага Экзарха здзейснілі памінальнае набажэнства па нявінна забітым нацысцкімі карнікамі мірным жыхарам вёскі Дальва Лагойскага раёна Мінскай вобласці.
падрабязна » -
18 чэрвеня 2017
Кожны дзень у Беларусі праводзяцца сотні аперацый. Донарская кроў неабходная пацярпелым у ДТЗ, анкагематалагічным, анкалагічным пацыентам, а таксама ў акушэрстве і гінекалогіі, транспланталогіі. Толькі ў Мінску штогод нарыхтоўваецца 35 т донарскай крыві — неацэннага біяматэрыялу для захавання жыцця.
падрабязна » -
18 чэрвеня 2017
Прыём быў арганізаваны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь спадарыняй Фіёнай Гіб.
падрабязна » -
Больш за дзесяць невідушчых талентаў прайшлі ў 2017 годзе праз праект «Жыццё з белым кіем»
18 чэрвеня 2017Праект арганізаваны мінскім прыходам храма ў гонар свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі для самарэалізацыі невідушчых творчых людзей. У рамках праекта ў ліпені 2017 года пройдзе сольны канцэрт спявачкі, паэткі і кампазітара Вольгі Патрый, прысвечаны святой прападобнамучаніцы вялікай княгіні Лізавеце Фёдараўне.
падрабязна »